БЕЛ Ł РУС

Указ пра «настаяшчых» палкоўнікаў

11.07.2008 / 20:31

Nashaniva.com

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ нумар 380 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленьні парадку праходжаньня ваеннай службы».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 380 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню парадку праходжання ваеннай службы і службы ў ваенізаваных арганізацыях», паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў мэтах аптымізацыі колькасці пасад са штатна‑службовай катэгорыяй «палкоўнік» і ёй роўнай у сілавых ведамствах, назначэння афіцэраў на гэтыя пасады зыходзячы з маштабу, адказнасці і аб’ёму задач, што вырашаюцца пры выкананні службовых абавязкаў.

Гэтым указам устанаўліваецца гранічная колькасць пасад са штатна‑службовай катэгорыяй «палкоўнік» і ёй роўнай у дзяржаўных органах сістэмы забеспячэння бяспекі, а таксама ўносяцца дапаўненні ў шэраг указаў прэзідэнта.

Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць павышэнню значнасці звання палкоўнік як сярод афіцэраў, так і ў грамадстве, а таксама стымуляваць афіцэраў да пастаяннага павышэння сваіх прафесійных ведаў і службовага росту.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2009 года, за выключэннем асобных пунктаў, што ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула