БЕЛ Ł РУС

З-за маразоў у Польшчы загінулі дзесяць чалавек

7.01.2017 / 18:48

Nashaniva.com

Дзесяць чалавек загінулі ў Польшчы за апошнія некалькі сутак з-за маразоў, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Сем чалавек памерлі ў пятніцу, гэты дзень прынёс самую вялікую колькасць смерцяў з пачатку зімы», — цытуе агенцтва Франс Прэс заяву Дзяржаўнага цэнтра бяспекі Польшчы. Яшчэ тры ахвяры былі выяўленыя раней.

У бліжэйшыя дні маразы ў суседняй краіне могуць узмацніцца, таму ўлады Польшчы заклікаюць насельніцтва дапамагаць людзям, якія маюць рызыку пераахаладжэння, асабліва бяздомным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула