БЕЛ Ł РУС

Страляніна на музычным фестывалі ў Мексіцы: ёсць ахвяры

16.01.2017 / 18:45

nn.by

Па меншай меры чатыры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ў час фестывалю электроннай музыкі BPM на курорце Плая-дэль-Кармэн у Мексіцы, піша ВВС.

Паводле папярэдніх дадзеных, страляў адзін чалавек, ён адкрыў агонь у начным клубе Blue Parrot незадоўга да світання.

Мэр горада Крысціна Торэс распавяла мясцоваму радыё, што ў выніку страляніны і наступнай цісканіны сярод наведвальнікаў клуба пацярпелі каля 15 чалавек.

Арганізатары фестывалю паведамілі агенцтву Рэйтэр, што забітыя ў тым ліку тры супрацоўнікі службаў бяспекі.

Агенцтва Франс прэс паведамляе, што сярод загінулых — тры замежнікі.

Плая-дэль-Кармэн знаходзіцца ў 68 кіламетрах на поўдзень ад Канкуна. Рэгіён папулярны сярод амерыканскіх і еўрапейскіх турыстаў, яго практычна не закранула дзейнасць наркакартэляў, ад якой пакутуюць многія рэгіёны Мексікі.

Фестываль BPM праходзіць на курорце Плая-дэль-Кармэн ужо дзесяць гадоў, у ім бяруць удзел больш за 300 музыкаў і артыстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула