БЕЛ Ł РУС

Экспарт нафтапрадуктаў у фізічным выражэнні знізіўся амаль на 20%, у грашовым — на 40%

17.01.2017 / 14:3

Nashaniva.com

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—лістападзе 2016 года склаў 12,3 млн тонаў і скараціўся ў фізічным выражэнні на 19,3% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі.

У грашовым выражэнні экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—лістападзе склаў 3,78 млрд долараў і зменшыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 39,2%.

Варта таксама адзначыць, што ў аналізаваны перыяд Беларусь скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію. У студзені—лістападзе 2016 года рэзідэнты Беларусі вывезлі на расійскі рынак 264,7 тыс тон нафтапрадуктаў, што амаль на 70% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Нагадаем, беларускія ўлады аргументавалі ў мінулым годзе скарачэнне паставак нафтапрадуктаў на расійскі рынак тым, што па цэнавых умовах рэалізацыя беларускага паліва ў Расіі нявыгадная.

У сваю чаргу, улады РФ, спасылаючыся на раней падпісаныя пагадненні з Беларуссю, настойвалі на пастаўцы на расійскі рынак 1 млн тон аўтабензінаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула