Трамп анансаваў на сёння пачатак будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра пачатак будаўніцтва сцяны на сухапутнай мяжы з Мексікай у сераду. Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.
«Заўтра плануецца вялікі дзень па пытаннях нацыянальнай бяспекі. Сярод многіх іншых рэчаў, мы пабудуем сцяну!» - напісаў учора вечарам Трамп.