БЕЛ Ł РУС

Па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе арыштаваны топ-менеджар «Лабараторыі Касперскага»

25.01.2017 / 8:37

Nashaniva.com

Як паведамляе газета «Камерсант» са спасылкай на блізкую да ФСБ крыніцу, у канцы снежня быў затрыманы кіраўнік аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў «Лабараторыі Касперскага» Руслан Стаянаў. У цяперашні час ён знаходзіцца ў СІЗА «Ляфортава». Выданне сцвярджае, што арышт Стаянава можа быць звязаны з расследаваннем у дачыненні да аднаго з намеснікаў кіраўніка цэнтра інфармацыйнай бяспекі ФСБ Сяргея Міхайлава.

Крыніцы газеты сцвярджаюць, што расследаванне ў дачыненні да Міхайлава вядзе Упраўленне ўласнай бяспекі ФСБ. Ён падазраецца ў парушэнні ст.275 КК Расіі («Дзяржаўная здрада»). Нібыта Міхайлаў атрымаў грошы ад адной з замежных арганізацый пры пасярэдніцтве супрацоўніка расійскай кампаніі ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

Суразмоўцы «Коммерсанта» сцвярджаюць, што справа ў дачыненні да Міхайлава можа адбіцца на рынку кібербяспекі і электроннай камерцыі. Па іх словах, менавіта Міхайлаў «па сутнасці курыраваў увесь інтэрнэт-бізнэс у Расіі». Заснавальнік Chronopay Павел Урублеўскі кажа, што супрацоўнік ФСБ «нефармальна вызначаў палітыку ўсёй галіны». Акрамя гэтага ён уваходзіў у кластар па інфармацыйнай бяспецы Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый.

Па дадзеных газеты, топ-менеджар «Лабараторыі Касперскага» Стаянаў да 2006 года працаваў у кіраўніцтве адмысловых тэхнічных мерапрыемстваў ГУУС Масквы (упраўленне «К»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула