Сямігадовая дзяўчынка з Алепа напісала адкрыты ліст Трампу
AFP
Сямігадовая сірыйская дзяўчынка Бана Алабед, якая стала вядомая дзякуючы сваім запісам у твітары з асаджанага Алепа, напісала адкрыты ліст Дональду Трампу.
«Вы павінны нешта зрабіць для сірыйскіх дзяцей, бо яны такія ж, як і вашыя дзеці, і таксама заслугоўваюць жыць у міры, як і вы», — піша яна.
Бана разам з усёй сям'ёй збегла з Алепа ў снежні, калі праходзіла эвакуацыя мірных жыхароў асаджанай усходняй часткі горада. Цяпер яна жыве ў Турцыі.