БЕЛ Ł РУС

Reuters дазналася аб планах Трампа забараніць уезд у ЗША грамадзянам сямі краін

25.01.2017 / 9:20

Nashaniva.com

Новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як чакаецца, у сераду падпіша ўказ аб часовай забароне на ўезд у краіну бежанцаў, а таксама грамадзян сямі блізкаўсходніх і афрыканскіх краін, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы ў Кангрэсе і спецыялістаў у сферы іміграцыі, піша Дождь.

AP

Чакаецца, што забарона закране бежанцаў за выключэннем рэлігійных меншасцяў, якія зазналі ўціск на радзіме, і будзе дзейнічаць да моманту ўвядзення больш жорсткай сістэмы кантролю.

Сярод краін, грамадзянам якіх забароняць уезд у ЗША — Сірыя, Ірак, Іран, Лівія, Самалі, Судан і Емен.

Трамп можа загадаць Дзярждэпартаменту спыніць выдаваць візы грамадзянам гэтых краін, а таксама забараніць памежным службам пускаць у ЗША тых, у каго візы ўжо ёсць, паведамілі суразмоўцы Reuters.

Па іх дадзеных, Трамп у сераду таксама можа падпісаць указы, звязаныя з аховай мяжы, а да пытання аб бежанцах вярнуцца пазней на гэтым тыдні. Чакаецца, што ён таксама распарадзіцца пачаць будаўніцтва сцяны з Мексікай і прыняць меры па абмежаванні колькасці нелегальных мігрантаў, якія знаходзяцца ў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула