БЕЛ Ł РУС

У Беларусі скрадзеную карціну Шышкіна спрабавалі прадаць за $100 тысяч і тры кілаграмы какаіну

25.01.2017 / 10:37

Nashaniva.com

Супрацоўнікі МУС Беларусі канфіскавалі ў фігурантаў справы аб пастаўках наркотыкаў з-за мяжы карціну Івана Шышкіна, выкрадзеную з аднаго з расійскіх музеяў.

Праваахоўныя органы, паведамляецца на сайце МУС Беларусь, атрымалі аператыўную інфармацыю пра тое, што ў студзені плануецца пастаўка ў краіну партыі наркотыкаў з Расіі і адначасовае вяртанне ў Маскву нейкай дарагой карціны.

Кур'еры, што перавозілі наркотыкі і карціну, былі затрыманыя. Канфіскаванае ў іх палатно было папярэдне ідэнтыфікавана як карціна Шышкіна «Лес. Яліны», якія лічацца ў базе выкрадзеных прадметаў мастацтва Інтэрпала.

Па папярэдніх дадзеных, карціну прывозілі ў краіну, каб паказаць патэнцыйнаму пакупніку з Еўропы, аднак бакі не сышліся ў цане і здзелка не адбылася.

Карціну планавалася адправіць назад у Расію, дзе ў Маскве яе павінны былі прадаць грамадзяніну адной з краін ЕС за 100 тысяч даляраў і тры кілаграмы какаіну.

Карціна перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, спецыялісты якой папярэдне прызналі яе сапраўднасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула