БЕЛ Ł РУС

Крэмль: Пуцін і Трамп могуць сустрэцца да саміта G20

30.01.2017 / 15:27

Nashaniva.com

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа можа адбыцца яшчэ да саміта краін «Вялікай дваццаткі», які пройдзе ў Гамбургу 7-8 ліпеня, паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, падчас тэлефоннай размовы Трампа і Пуціна 29 студзеня Крэмль «убачыў гатоўнасць вырашаць складаныя пытанні», паведамляе Бі-бі-сі.

Пяскоў адзначыў, што ў ходзе размовы не абмяркоўваліся санкцыі, бо «спачатку трэба вызначыцца з датамі і месцам сустрэчы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула