БЕЛ Ł РУС

Указ Трампа аб мігрантах абурыў Меркель

30.01.2017 / 19:30

nn.by

Канцлер Германіі Ангела Меркель абвінаваціла ЗША у несправядлівым стаўленні да мусульман у сувязі з забаронай на ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянам сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, піша ВВС.

«Важная і упартая барацьба супраць тэрарызму ні ў якай меры не апраўдвае прадузятасць супраць людзей пэўнай веры, у дадзеным выпадку мусульманскай веры, і пэўнага паходжання», — заявіла Меркель.

На думку канцлера, указ Трампа супярэчыць базавым прынцыпам міжнароднай дапамогі бежанцам і міжнароднага супрацоўніцтва.

«Канцылярыя і міністэрства замежных спраў робяць усё магчымае, каб праясніць сітуацыю, асабліва становішча тых, хто мае падвойнае грамадзянства, і абараніць іх інтарэсы», — дадала яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула