БЕЛ Ł РУС

У Горках машына хуткай сутыкнулася з мікрааўтобусам

30.01.2017 / 19:42

Nashaniva.com

У Горках машына хуткай сутыкнулася з мікрааўтобусам. Інфармацыя аб ДТЗ размешчаная на сайце ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

ДТЗ адбылося 29 студзеня каля 11 гадзін на скрыжаванні вуліцы Мічурына і вуліцы Савецкай. Устаноўлена, што 51-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамабілем УАЗ пры руху з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру і адмысловым гукавым сігналам, пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген» пад кіраваннем 53-гадовага магілёўца.

У выніку ДТЗ 57-гадовая жыхарка Горак, якая ехала ў аўтамабілі УАЗ у якасці пасажыра, з траўмамі дастаўленая ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула