БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы знайшлі спосаб засынаць своечасова

3.02.2017 / 21:24

Nashaniva.com

Каманда амерыканскіх і шведскіх навукоўцаў прыдумала дзейсны спосаб, які дапаможа засынаць своечасова.

Thinkstock

Аказалася, што для нармалізацыі сну трэба ўсяго толькі ладзіць у выхадныя дні вылазкі на прыроду, у ідэале на ноч і з намётамі. Гэта дапаможа ў буднія дні класціся своечасова і не мучыцца з раніцы ад недасыпу. У дзённы час сутак варта праводзіць больш часу пад сонечнымі прамянямі, а дома абмежаваць уздзеянне электрычнага асвятлення.

Каб прыйсці да такіх высноў, даследчыкі правялі эксперымент, добраахвотнікамі якога выступілі чатырнаццаць чалавек, якія маюць праблемы са сном. Дзевяць з іх выхадныя праводзілі на прыродзе, а астатнія — дома. У выніку аказалася, што ў першай групы наладзіўся рэжым сну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула