БЕЛ Ł РУС

У Брэсце сутыкнуліся рэйсавы аўтобус і аўтамабіль міліцыі

3.02.2017 / 21:27

Nashaniva.com

У Брэсце рэйсавы аўтобус сутыкнуўся са службовым аўтамабілем міліцыі, паведамілі БЕЛТА ў абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 18.30 у мікрараёне Вулька. Пасажырскім аўтобусам кіраваў 30-гадовы берасцеец. Рухаючыся па вул Чырванасцяжнай, ён урэзаўся ў службовую машыну «Шкода», якая спынілася ў чаканні дазваляльнага сігналу святлафора. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі магла стаць адмова тармазной сістэмы аўтобуса.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула