БЕЛ Ł РУС

Маштабныя вучэнні вайсковай авіяцыі і СПА Беларусі адбудуцца ў лютым

3.02.2017 / 21:53

Аляксандр Гелагаеў

На былым палігоне «Палескі» у Столінскім раёне ў лютым адбудуцца вялікія вучэнні пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёра Алега Дзвігалёва, піша афіцыйная газета Мінабароны.

Хоць галоўнымі ўдзельнікамі вучэнняў будуць нашы лётчыкі і зенітчыкі, разам з імі будуць таксама трэніравацца байцы усіх радоў войск гэтага віду Узброеных Сіл Беларусі, распавёў намеснік камандуючага генерал-маёр Сяргей Трус.

Усяго на вучэннях будуць дзейнічаць больш за 200 адзінак баявой тэхнікі, у тым ліку нядаўна набытыя — самалёты Як-130, верталёты Мі-8МТВ-5, зенітна-ракетныя комплексы Тор-М2.

Акрамя таго ўдзел у стрэльбах прымуць знішчальнікі МіГ-29 і зенітна-ракетныя комплексы Аса-АКМ.

Разам з ВПС і зенітчыкамі будуць вучыцца ваяваць радыётэхнічныя і спецыяльныя войскі, такім чынам, імаверна, у вучэннях будзе ўдзельнічаць неназваная выданнем радыёлакацыйная станцыя далёкага выяўлення «Праціўнік-ГЕ», набытая ў Расіі гэтым летам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула