БЕЛ Ł РУС

Лесьбійцы супраць лесьбіянак

23.07.2008 / 10:13

Nashaniva.com

Жыхары грэцкай выспы Лесбас не змаглі дабіцца судовай забароны на выкарыстаньне адной з арганізацый, што абараняе правы сэксуальных мяншыняў, тэрміну «лесьбійскі»


Лесбас - адна з самых прыгожых выспаў Грэцыі

Жыхары грэцкай выспы Лесбас не змаглі дабіцца судовай забароны на выкарыстаньне адной з арганізацый, што абараняе правы сэксуальных мяншыняў, тэрміну «лесьбійскі»

Пазоў ініцыяваў выдавец Дзімітрыу Ламброў. Ён мяркуе, што выкарыстаньне слова ў сэксуальным кантэксьце — для вызначэньня катэгорыі жанчын — парушае правы жыхароў выспы і дыскрэдытуе іх.

Паводле яго словаў, такая сытуацыя стварае праблемы ў штодзённым жыцьці жыхароў выспы Лесбас.

На высьпе — трэцяй паводле памераў у Грэцыі — пражывае каля 100 тыс. чалавек, выхадцамі з выспы лічаць сябе яшчэ 250 тыс. чалавек.

Аднак суд у Афінах палічыў довады пазоўшчыка не пераканаўчымі і пазоў адхілены Цяпер Дзімітрыу Ламброў давядзецца заплаціць 230 эўра судовых выдаткаў.

«Для лесьбіянак ва ўсім сьвеце гэта вельмі добрае і правільнае рашэньне» — кажа адвакат Саюзу геяў і лесьбіянак Грэцыі Васіліс Чырдарыс.

Тэрмін «Лесьбійскае каханьне» атрымала назву ад грэцкай выспы Лесьас, дзе, паводле легендаў нарадзілася старажытнагрэцкая паэтка Сапфо. Яе вершы, напісаныя ў 7 ст. да н.э., нярэдка усўпрымалі як усхваленьне аднаполага каханьня паміж жанчынамі.

Паводле Бі-Бі-Сі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула