БЕЛ Ł РУС

2 сакавіка — прэзентацыя кнігі Вольгі Гапеевай «Граматыка снегу»

28.02.2017 / 16:19

Nashaniva.com

Кнігарня «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а). 19:00.

«Граматыка снегу» — пятая паэтычная кніжка Вольгі, якая выйшла ў лютым 2017 г. у выдавецтве «Галіяфы».

Снег, рэальны і метафізічны, паэзія і сама аўтарка стануць асноўнымі тэмамі размовы, да якой таксама далучацца Валянціна Аксак, Віктар Жыбуль, Вольга Бабкова і Валянцін Акудовіч. Мадэратар — Віталь Краўчанка.

Новая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай. 

Уваход вольны

* * *

Вольга Гапеева — паэтка, пісьменніца, мыслярка, перакладчыца, лінгвістка. Аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Рэканструкцыя неба», «Сумны суп» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.).

Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.

Сайт — www.hapeyeva.org

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула