БЕЛ Ł РУС

Самалёт упаў на жылыя дамы ў Каліфорніі, загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА

28.02.2017 / 17:44

Nashaniva.com

Невялікі самалёт упаў на жылыя дамы ў амерыканскім горадзе Рыверсайд (штат Каліфорнія), загінулі чатыры чалавекі, яшчэ два атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт Cessna 310, на борце якога знаходзіліся пяць чалавек, упаў праз некаторы час пасля вылету з аэрапорта горада Рыверсайд. Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя.

Паведамляецца, што самалёт упаў на два жылыя дамы. На месцы здарэння ўзнік пажар. На барацьбу з агнём былі накіраваны некалькі пажарных брыгад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула