БЕЛ Ł РУС

Саўчанка: На мой візіт у Данбас дала дазвол Масква

28.02.2017 / 19:59

nn.by

Дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Надзея Саўчанка заявіла, што паездку на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі Данбаса яна ўзгадніла падчас яе візіту ў Мінск, паведамляе ВВС.

«Вядома ж, на гэта давала дазвол Масква, вядома, ахову і канваяванне мяне арганізоўвала на мясцовым узроўні «ДНР», але мне ўсё роўна, як гэта адбываецца, калі мы робім тое, што трэба», — сказала Саўчанка.

Як раней паведамлялася, Саўчанка 7 снежня таемна наведала Мінск і сустрэлася з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР» Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім.

Саўчанка заявіла, што трапіла на непадкантрольную Украіне тэрыторыю Данбаса шляхамі, па якіх курсуе кантрабанда. Падчас паездкі ў Данбас Саўчанка наведала камеры, дзе ўтрымліваюцца шэсць украінскіх ваеннапалонных, і перадала ім рэчы ад родных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула