БЕЛ Ł РУС

Жадан пракаментаваў словы Шуневіча: «Блін, і я яго таксама не знаю»

28.02.2017 / 23:56

Nashaniva.com

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан лаканічна пракаментаваў словы міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

«Я 17 гадоў вывучаў украінскую літаратуру, а Жадана не ведаю», — заявіў Шуневіч, ураджэнец Украіны.

«Блін, і я його теж не знаю», — заўважыў Жадан і сабраў больш за 1000 лайкаў у фэйсбуку.

Нагадаем, Сяргея Жадана сабраліся дэпартаваць з Беларусі, бо Расія лічыць яго датычным да тэрарызму. Аднак пасля Беларусь адмяніла забарону на ўезд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула