БЕЛ Ł РУС

Прэзентацыя «дзівоснага» альбома Shaman Jungle ужо заўтра

10.03.2017 / 14:38

Nashaniva.com

Заўтра, 11 сакавіка, а 19.00 у паб-клубе «Брюгге» малады мінскі гурт Shaman Jungle прэзентуе свой другі альбом — «Amazing». 

Новы альбом мае цікавую гісторыю ўзнікнення. Музыкі распавядаюць:

Музыка павінна дыхаць, павінна быць жывой. Ад музыкі павінна веяць свабодай.
А для гэтага ж патрэбна зусім няшмат. 5 дзён без хаосу. 5 дзён на хутары з партатыўнай студыяй. 5 дзён прыдумляюцца, малююцца і запісваюцца кампазіцыі. Туман у полі, святло месяца праз дым, бег навыперадкі ў лесе, кнопка «Record» … І вось, мы маем «Дзівосны» альбом, які перадае пасыл музыкаў, і неверагодныя гісторыі … 
Мы сапраўды шалелі ад атрыманага «сырога» гучання, натхняліся і дзівіліся з тых зменаў, што прынёс нам творчы працэс. Shaman Jungle тады стаў іншым і рады падзяліцца сваімі адкрыццямі.

Для тых, хто жадае «падзівіцца з адкрыццяў» сталічных выканаўцаў, яшчэ засталося ў продажы некалькі квіткоў.

Набыць можна:

Кошт квітка:
11 руб. — папярэдне;
14 руб. — на ўваходзе;
16 руб. — месца за столікам.

Дадатковая інфармацыя: +375 (29) 116-57-49, +375 (25) 769-60-51.

ІП Палажэнка С.У. УНП 190887539

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула