БЕЛ Ł РУС

Затрыманых у Маладзечне лідараў апазіцыі пакідаюць пад арыштам да суда

10.03.2017 / 23:32

Nashaniva.com

Затрыманых у Маладзечне пасля акцыі пратэсту лідараў апазіцыі пакідаюць, праўдападобна, пад арыштам да суда. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў затрыманы старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

У пятніцу, 10 сакавіка, у Маладзечне прайшла акцыя пратэсту супраць дэкрэта №3. Пасля яе сканчэння былі жорстка затрыманыя лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, актывіст БХД Вольга Кавалькова, а таксама некалькі шараговых удзельнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула