БЕЛ Ł РУС

У Польшчы можна будзе працаваць без дазволу 9 месяцаў

31.07.2008 / 14:56

Nashaniva.com

Такую магчымасьць, а таксама спрашчэньне працэдуры працаўладкаваньня замежнікаў, разглядае польскае Міністэрства працы.

Такую магчымасьць, а таксама спрашчэньне працэдуры працаўладкаваньня замежнікаў, разглядае польскае Міністэрства працы.

Польскае Міністэрства працы разглядае магчымасьць павелічэньня для беларусаў, украінцаў ды расейцаў тэрміна працы ў Польшчы без абавязковага атрыманьня дазволу на яе, паведаміла міністар Ялянта Федак. Ад 1 лютага 2008 году беларусы, украінцы ды расейцы могуць працаваць у Польшчы без дазволу на працу 6 месяцаў цягам цэлага году. Міністар паведаміла, што пасьля ўвядзеньня гэтага рашэньня, колькасьць легальных працоўных з усходніх суседніх краінаў патроілася. На яе думку, 9-месячны тэрмін быў бы вельмі зручны для працаўнікоў на будоўлі і ў сельскай гаспадарцы.

Паводле Дело

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула