БЕЛ Ł РУС

У Кажан-Гарадку на пажары загінулі 32-гадовыя муж і жонка

9.04.2017 / 16:26

Nashaniva.com

Пажар адбыўся каля 6 раніцы 8 красавіка ў вёсцы Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Гаспадар сам прыйшоў да ратавальнікаў і распавёў пра ўзгаранне ў сваёй хаце, паведамілі ў МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, усярэдзіне цаглянай хаты гарэў агонь, памяшканне было моцна задымленае. Высветлілася, што ў доме знаходзяцца два чалавекі.

27-гадовы гаспадар жылля спаў, калі ў доме пачаўся пажар. Ён прачнуўся ад шчыльнага задымлення, пакінуў памяшканне праз акно. Пакой, дзе знаходзіліся яго зводны брат з жонкай, у гэты момант ужо быў ахоплены агнём. Ратавальнікі выявілі іх абгарэлыя целы на падлозе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулых напярэдадні пажару бачылі ў нецвярозым стане. Агнём пашкоджаны сцены, перакрыцце, унутранае аздабленне і маёмасць у доме.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія - неасцярожнасць падчас курэння з боку загінуўшых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула