Статкевіч анансаваў даты правядзення наступных акцый
Пра гэта палітык заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» пасля вызвалення з ЦІП на Акрэсціна вечарам 3 мая.
У прыватнасці, Статкевіч агучыў планы адносна далейшых пратэставых акцый. Ад анансаванай раней акцыі на 9 мая ён адмовіўся.
«Традыцыйна «Народная грамада», некалі БЗВ, праводзіць акцыю 8 мая 12:00 на Вайсковых могілках. Гэта такая камерная акцыя, ускладанне кветак, але калі хто жадае, калі ласка далучайцеся», — сказаў палітык.
«Наступная буйная акцыя адбудзецца 3 ліпеня.
Таму што ў нас забралі адразу два святы — Дзень вызвалення і Дзень незалежнасці. Змяшалі, і гэта атрымалася ўсё не тое. Дык вось, 3 ліпеня — Дзень вызвалення, і тэма вызвалення зноў актуальная. Тым больш там 7 ліпеня Генеральная асамблея АБСЕ ў Беларусі, дык вось хай яны паглядзяць, хто прызначыў гэтую сесію ў Мінску, што тут адбываецца», — мяркуе Статкевіч.
Нагадаем, што Статкевіч заклікаў на Кастрычніцкую плошчу 1 мая, але быў 28 красавіка затрыманы, адсядзеўшы 5 сутак арышту.