БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сёння сустрэнецца з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ

4.05.2017 / 9:40

Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскіх цэнтральных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікамі прэс-тура ў Беларусь. Пра гэта паведамілі прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мерапрыемства адбудзецца ў Палацы Незалежнасці і стане ключавой падзеяй у прэс-туры кітайскіх журналістаў. Усяго ў сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прымуць удзел каля 40 журналістаў з найбуйнейшых СМІ Кітая, у тым ліку інфармацыйнага агенцтва «Сіньхуа», газет «Жэньмінь Жыбао» і «Чайна Дэйлі», Цэнтральнага тэлебачання Кітая, а таксама шэрагу іншых друкаваных, электронных і тэлевізійных рэсурсаў

Першы маштабны прэс-тур у Беларусь кітайскіх журналістаў праходзіць 1—7 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула