БЕЛ Ł РУС

У Мінску пасажыр маршруткі аслеп на адно вока пасля сваркі з іншым пасажырам

4.05.2017 / 10:55

Nashaniva.com

Пасажыр маршруткі страціў зрок на адно вока пасля сваркі са спадарожнікам, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» у Фрунзенскім РУУС.

— Канфлікт паміж двума мужчынамі адбыўся ў маршрутцы ўвечары 23 красавіка. Не высветліўшы да канца адносіны ў транспарце, яны выйшлі на прыпынку і працягнулі спрэчку. Калі ў аднаго з апанентаў скончыліся аргументы, у ход пайшлі кулакі. Для аднаго з мужчын прапушчаны ўдар закончыўся цяжкім пашкоджаннем: ён пазбавіўся зроку на адно вока, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка.

Менш чым за суткі супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося затрымаць падазраванага ў здзяйсненні злачынства. Ім аказаўся 30-гадовы беспрацоўны, раней не судзімы мінчанін. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь («Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула