БЕЛ Ł РУС

Муж каралевы Брытаніі адмовіцца ад удзелу ў публічных мерапрыемствах

4.05.2017 / 12:22

Nashaniva.com

Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп адмовіцца ад удзелу ў публічных мерапрыемствах, пачынаючы з восені 2017 года. З такой заявай выступіў Букінгемскі палац.

Прадстаўнікі каралеўскай сям'і падкрэслілі, што сама Лізавета II працягне ўдзельнічаць ва ўсіх запланаваных мерапрыемствах.

Прычыны, па якіх прынц Філіп адмовіўся ад з'яўлення на публіцы, не ўдакладняюцца.

У чэрвені 2017 года прынцу Філіпу, герцагу Эдынбургскаму, споўніцца 96 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула