БЕЛ Ł РУС

МЗС заявіла пратэст Францыі за вобшук хакеістаў «у форме, што прыніжае чалавечую годнасць»

4.05.2017 / 12:52

Пасол Францыі ў Беларусі Дыд'е Канес быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў у сувязі з інцыдэнтам са зборнай Беларусі па хакеі на вакзале ў Парыжы, паведамляе твітар МЗС. Французскаму боку заяўлены рашучы пратэст у сувязі з надглядам беларускіх спартсменаў «у форме, што прыніжае чалавечую годнасць».

Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка «выказаў рашучы пратэст беларускага боку ў сувязі з праведзеным у прыніжаючай чалавечую годнасць форме даглядам беларускіх спартсменаў» прадстаўнікамі праваахоўных органаў Францыі на чыгуначным вакзале «Парыж Манпарнас».

Французской стороне заявлен решительный протест в связи с досмотром белорусских спортсменов pic.twitter.com/hxWzh7KqbD

— МИД Беларуси (@BelarusMID) 4 мая 2017 г.

Беларускі бок запатрабаваў правесці расследаванне інцыдэнту, даць тлумачэнні, выбачыцца, а таксама прыняць усе неабходныя меры для недапушчэння падобных інцыдэнтаў у будучыні.

Нагадаем, што 3 мая паліцыя Францыі ў цягніку на чыгуначным вакзале ў Парыжы правяла ператрус трэнерскага штаба зборнай Беларусі, а таксама некалькіх хакеістаў.

У Парыж зборная Беларусі прыбыла на цягніку з Бардо, дзе правяла таварыскія матчы з гаспадарамі чэмпіянату свету. Па прыездзе ў французскую сталіцу ўсе пасажыры цягніка былі адпушчаныя, а багаж галоўнага трэнера Дэйва Льюіса, яго памочнікаў Крэйга Вудкрафта і Алега Антоненкі, а таксама доктара каманды старанна абшукалі. Працэдуры вобшуку былі падвергнутыя і форварды Шаранговіч і Андрэй Касціцын. Працэдура заняла каля паўгадзіны.

Пасля таго як паліцыянтам не ўдалося нічога знайсці, усе былі адпушчаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула