БЕЛ Ł РУС

Нас чакаюць два дні з добрым надвор'ем, а потым…

4.05.2017 / 13:12

Фота Наталлі Цярэшчанка

5 мая ў асноўным па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2.. + 8°С, па паўднёвым захадзе +9.. + 12°С; максімальная днём +12.. + 18°С, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да +19.. + 22°С.

6 мая пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, па паўднёвым захадзе да + 11°С; максімальная днём +14.. + 21°С, па поўдні да + 23°С.

7 мая Беларусь застанецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і днём на ўмовы надвор'я пачне аказваць уплыў франтальны раздзел, які перамяшчаецца з поўдня Польшчы.

Павялічыцца воблачнасць, ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па поўдні ў асобных раёнах моцныя дажджы, магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5.. + 12°С, максімальная днём +9.. + 16°С, па поўдні +17.. +22°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула