БЕЛ Ł РУС

Абвінавачванне папросіць прысудзіць Януковіча да пажыццёвага зняволення за дзяржздраду

4.05.2017 / 13:51

На судзе па справе аб дзяржздрадзе супраць былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча бок абвінавачання будзе дамагацца пажыццёвага тэрміну зняволення. Пра гэта абвясціў пракурор Віктар Краўчанка пасля першага, папярэдняга судовага паседжання 4 мая.

Краўчанка растлумачыў, што пажыццёвае пазбаўленне волі — найвышэйшая ступень пакарання па артыкуле аб дзяржздрадзе. Такі тэрмін абвінавачванне мае намер папрасіць у сувязі з тым, што Януковіч, што збег у Расію, не прызнаў сваю віну.

На папярэднім пасяджэнні суд дазволіў Януковічу ўдзельнічаць у працэсе па відэасувязі. Наступнае пасяджэнне Абалонскага раённага суда Кіева па справе Януковіча запланавана на 18 мая.

***

Справу аб дзяржздрадзе супраць Віктара Януковіча завялі ў 2014 годзе, калі ён на фоне масавых пратэстаў выехаў з Украіны ў Расію. Адным з галоўных доказаў боку абвінавачання стала заява, у якой Януковіч просіць расійскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна ўвесці ва Украіну войскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула