БЕЛ Ł РУС

Зімоўскі апраўдваецца за маўчаньне пра Асецію

13.08.2008 / 9:38

БелаПАН

Беларусь лічыць Расію сваёй саюзьніцай гістарычна і пастаянна, а Расія лічыць Беларусь сваёй саюзьніцай імгненна і калі гэта палітычна і эканамічна мэтазгодна. А пасьля крыўдзяцца: што ж ты мяне кінуў?

«Беларусі, як саюзніку, стварылі ўсе неабходныя ўмовы для сціпласці», — так пракаментаваў выказванне расійскага пасла Аляксандра Сурыкава адносна беларускай пазіцыі па ўзброеным канфлікце ў Паўднёвай Асеціі член савета рэспублікі нацыянальнага сходу Аляксандр Зімоўскі.

«У момант пачатку цяперашняй каўказскай вайны фармальны кіраўнік саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і фармальны прэм'ер саюзнай дзяржавы Уладзімір Пуцін знаходзіліся на адлегласці візуальнага, а магчыма, і вербальнага кантакта — на трыбуне стадыёна «Птушынае гняздо» ў Пекіне, дзе праходзіла цырымонія адкрыцця Алімпіяды. Але Пуцін абмяркоўваў каўказскі вузел не са сваім фармальным начальнікам і юрыдычным саюзнікам, а з іншымі асобамі», — падкрэсліў А. Зімоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.

«З чаго вынікае, што Беларусь лічыць Расію сваім саюзнікам гістарычна і пастаянна, а Расія лічыць Беларусь сваім саюзнікам імгненна і калі гэта палітычна і эканамічна мэтазгодна. Расіяне на практыцы спачатку даюць зразумець: без вас абыйдземся! І гэта зразумела. А пасля крыўдзяцца: што ж ты мяне кінуў? І гэта смешна»,
— зазначыў член савета рэспублікі.

«Нам зусім незразумела, чаму ўлады Беларусі сціпла маўчаць адносна сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі», — сказаў А. Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 жніўня.

«Ёсць дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія трапілі ў Паўднёвай Асеціі ў непрыемные рэчы, яны, фармальна кажучы, і грамадзяне Беларусі», — лічыць А.Сурыкаў. У выпадку «з'яўлення непрыемнасцей у Беларусі мы ваша гора заўсёды падзялем у міжнародных арганізацыях», зазначыў дыпламат. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што Расія заўсёды выступала супраць увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, а таксама абараняла пазіцыю рэспублікі пры абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека.

А.Сурыкаў звярнуў увагу на тое, што Беларусь не прапаноўвала гуманітарную дапамогу для пацярпелых у грузіна-асецінскім канфлікце. «Мы ведаем, што Канстытуцыя Беларусі забараняе выкарыстанне беларускіх войскаў за межамі краіны, але гуманітарны складальнік мог бы прысутнічаць. Апрача таго, магла б быць слоўная падтрымка, што і мы заўсёды робім для Беларусі», — заявіў расійскі пасол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула