БЕЛ Ł РУС

У мэдалёвым заліку пэкінскай Алімпіяды Беларусь пакуль 35-я

13.08.2008 / 9:44

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

з адным бронзавым медалём, які 10 жніўня заваявала штангістка Настасься Новікава ў вагавой катэгорыі да 53 кг.

53 з 302 камплектаў узнагарод разыграна за чатыры працоўныя дні пекінскай Алімпіяды. Медалі на рахунку спартсменаў 46 краін. Беларусь займае 35-е месца з адным бронзавым медалём, які 10 жніўня заваявала штангістка Настасся Новікава ў вагавой катэгорыі да 53 кг.

1. Кітай — 13 залатых, 3 сярэбраныя, 4 бронзавыя (усяго 20)

2. ЗША — 7, 7, 8 (22)

3. Паўднёвая Карэя — 5, 6, 1 (12)

4. Германія — 4, 1, 1 (6)

5. Італія — 3, 4, 2 (9)

6. Аўстралія — 3, 2, 5 (10)

7. Японія — 3, 1, 2 (6)

8. Расія — 2, 4, 3 (9)

9. Вялікабрытанія — 2, 1, 3 (6)

10. Чэхія — 2, 0, 0 (2)

11. КНДР — 1, 2, 4 (7)

12. Азербайджан — 1, 2, 0 (3)

13. Нідэрланды — 1, 1, 2 (4)

14. Славакія — 1, 1, 0 (2)

15. Іспанія, Румынія, Фінляндыя — па 1, 0, 1 (2)

18. Індыя, Тайланд — по 1, 0, 0 (1)

20. Францыя — 0, 7, 2 (9)

21. Зімбабвэ — 0, 2, 0 (2)

22. Аўстрыя, Казахстан, Куба — па 0, 1, 1 (2)

25. Венгрыя, В'етнам, Калумбія, Нарвегія, Турцыя, Швецыя — па 0, 1, 0 (1)

31. Бразілія — 0, 0, 3 (3)

32. Арменія, Інданезія, Тайвань — па 0, 0, 2 (2)

35. Алжыр, Аргенціна, БЕЛАРУСЬ, Грузія, Кыргызстан, Мексіка, Таджыкістан, Тога, Узбекістан, Украіна, Харватыя, Швейцарыя — па 0, 0, 1 (1)

12 жніўня ў другім крузе адзіночнага разраду тенісістка Вікторыя Азаранка перамагла аўстралійку Кейсі Делаква (40) — 6:2, 6:2 і выйшла ў 1/8 фіналу, дзе сустрэнецца з восьмай ракеткай свету Венус Уільямс з ЗША.

У першым раундзе парных спаборніцтваў (1/16 фіналу) Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак выйгралі ў эстонак Марэт Ані і Каі Канепі — 6:2, 6:2, а Вольга Гаварцова і Дар\'я Кустава — у кітаянак Шуай Пэн и Цяньцянь Сунь — 7:6 (7:1), 7:6 (7:3).

Дзейны чэмпіён Еўропы шабліст Аляксандр Буйкевіч у чвэрцьфінале саступіў бронзаваму прызёру ЧЕ-2008, алімпійскаму чэмпіёну-2000 Міхаю Ковалю з Румыніі. Валерый Прыёмка і Дзмітрый Лапкес выбылі ў другім крузе (1/16 фіналу).

У стральбе з малакалібернага пісталета на 50 м Канстанцін Лукашык і Юрый Далгаполаў падзялілі 11—12-е месцы і ў фінал не трапілі.

Баксёр Хаважы Хацыгаў у вагавой катэгорыі да 54 кг прайграў першы бой малдаваніну Вячаславу Гаяну па колькасці ўдараў і выбыў з далейшай барацьбы.

Барэц грэка-рымскага стылю Юрый Дубінін (вагавая катэгорыя да 60 кг) прайграў першую схватку Чжун Чжы Х\'юну з Паўднёвай Карэі і таксама пакідае Пекін

Дзюдаіст Сяргей Шундзікаў (вагавая катэгорыя да 81 кг) прайграў стартавы паядынак паўднёвакарэйцу Кім Чжэ Буму, а ў суцяшальнай схватцы быў слабейшым за паляка Роберта Краўчыка.

У стральбе з лука Кацярына Мулюк пераадолела стадыю 1/32 фіналу. Яна перамагла Наталлю Санчэс з Калумбіі, а ў наступным крузе саступіла кітаянцы Лін Чэнь.

У конным трохбор'і Вячаслаў Пойта на Энергіі заняў 54-е месца, Алена Целяпушкіна на Пасаце — 55-е сярод 57 удзельнікаў.

У парусным спорце Сяргей Дзесюкевіч і Павел Лагуноў займаюць 27-е месца сярод 29 экіпажаў пасля чатырох гонак у класе «470». Мікалай Жукавец у класе RS:X — 27-ы сярод 35 спартсменаў таксама пасля чатырох гонак. Таццяна Драздоўская («Лазер-Радыял») пасля двух гонак займае 21-ю пазіцыю (28 удзельніц).

Станіслаў Невяроўскі быў шостым у сваім папярэднім заплыве на дыстанцыі 100 м вольным стылем і ў паўфінал не трапіў.

13 жніўня на Алімпіядзе будзе разыграна 17 камплектаў узнагарод.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула