БЕЛ Ł РУС

«Аэрафлот» затрымлівае вечаровы рэйс у Мінск і адмяняе 6 чэрвеня дзённы

5.06.2017 / 20:5

nn.by

Авіякампанія «Аэрафлот — расійскія авіялініі» затрымлівае сённяшні вечаровы рэйс у Мінск на 7 гадзін і адмяняе 6 чэрвеня дзённы.

Пра гэта сведчаць дадзеныя анлайн-табло аэрапорта Шарамеццева, паведамляе Белта.

У прыватнасці, рэйс SU1834 вылетам з Масквы сёння ў 22.00 затрыманы да 5.05 6 чэрвеня і будзе выкананы пад нумарам SU1994.

Зваротны рэйс з Мінска SU1835, які павінен адправіцца па раскладзе 6 чэрвеня ў 6.10, затрыманы да 7.35.

Акрамя таго, «Аэрафлот» адмяніў 6 чэрвеня два дзённых рэйсы паміж Масквой і Мінскам: SU1840 вылетам у 13.50 з Шарамеццева і SU1841 вылетам у 16.05 з беларускай сталіцы.

Прычыны зменаў у раскладзе не паведамляюцца.

Па дадзеных анлайн-табло, 6 чэрвеня ў Шарамеццева будзе адменена каля 20 рэйсаў, яшчэ столькі ж рэйсаў, як чакаецца, будуць затрыманыя.

Сёння праз непагадзь у аэрапортах Дамадзедава і Шарамеццева агулам затрымалі 21 рэйс, яшчэ 18 адмянілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула