БЕЛ Ł РУС

У Грузіі адбыўся землятрус магнітудай 5,1

8.06.2017 / 0:11

БЮ

Землятрус магнітудай 5,1 бала быў зафіксаваны ў Кахеціі, гэта Усходняя Грузія.

Эпіцэнтр знаходзіўся непадалёку ад горада Сігнахі, ўзорнага турыстычнага мястэчка, адноўленага за часамі прэзідэнцтва Міхаіла Саакашвілі.

Сігнахі.

Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя ў 22:25 па мясцовым часе і моцна адчуваліся нават у тым ліку ў Тбілісі. Аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула