БЕЛ Ł РУС

Святлана Алексіевіч завяла «Жывы Журнал», каб змагацца з фэйкамі

8.06.2017 / 12:2

УШ

Блог пісьменніцы з’явіўся 1 чэрвеня.

Сама нобелеўская лаўрэатка пацвердзіла, што s-alexievich.livejournal.com — яе афіцыйны акаўнт. Пакуль што ў ЖЖ толькі некалькі допісаў — відэа і фота з Інтэлектуальнага клуба Алексіевіч, сустрэчы з літоўскай пісьменніцай Рутай Ванагайтэ, французскім фатографам Янам Арцюсам-Бертранам.

«Асноўная мэта з’яўлення блога — змаганне з фэйкамі», — патлумачыла «Нашай Ніве» Святлана Алексіевіч.

Насамрэч, час ад часу фэйкаваыя акаўнты пісьменніцы з’яўляюцца ў сацсетках. Напрыклад, шырока разышлася інфармацыя пра твітар Алексіевіч, пасля высветлілася, што пісьменніца не мае да яго ніякага дачынення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула