БЕЛ Ł РУС

Эрдаган страціў прытомнасць у мячэці — дыябет

25.06.2017 / 12:31

Nashaniva.com

Эрдаган пасля здарэння, hurriyetdailynews.com

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган страціў прытомнасць раніцай у нядзелю, 25 чэрвеня, падчас малітвы ў адной з мячэцяў Стамбула.

Карэспандэнт Hurriyet Daily News бачыў, як прэзідэнту Турцыі стала дрэнна прыкладна ў шэсць раніцы па мясцовым часе, і яго забралі на насілках падчас малітвы ў гонар заканчэння Рамадана. Пазней Эрдаган выйшаў да журналістаў, якія сабраліся ля мячэці, і сказаў, што ў яго былі невялікія праблемы са здароўем, звязаныя з дыябетам.

«Дзякуй Богу, са мной цяпер усё ў парадку», - сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула