БЕЛ Ł РУС

Сенатар з ЗША распавёў пра ўмовы зняцця санкцый з Беларусі

10.07.2017 / 13:34

ЗША могуць зняць санкцыі з Беларусі, калі Мінск прыме меры па ўмацаванні даверу. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» заявіў кіраўнік дэлегацыі ЗША ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ сенатар Роджэр Уікер.

Калі наша краіна пойдзе па гэтым шляху, то магчымая поўная адмена санкцый. Уікер лічыць, што гэта можа адбыцца з улікам таго, што «новая адміністрацыя (прэзідэнта ЗША) пачынае праяўляць больш цікавасці да міжнародных справаў».

Сенатар назваў некаторыя крокі для беларускіх уладаў, сярод іх — рэгістрацыя няўрадавых арганізацый, палітычных партый. Аднак ён не выключае, што новая адміністрацыя можа змяніць погляд на прынятым раней рашэнні, толькі ў якім кірунку, пакуль не вядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула