У Лепельскім раёне 6-гадовае дзіця атрымала апёкі, кінуўшы запалку ў каністру з-пад бензіну
Ратавальнікі атрымалі паведамленне аб здарэнні ў 14.25. У вёсцы Камень Лепельскага раёна дзіця атрымала апёкі, калі кінула запалку ў пустую каністру з-пад бензіну.
6-гадовае дзіця, знаходзячыся ў двары свайго дома, кінула запалку ў пустую каністру з-пад бензіну. Адбылося ўзгаранне, у выніку чаго хлопчык атрымаў тэрмічныя апёкі 1-2 ступені пяці адсоткаў твару і шыі, тэраінгаляцыйную траўму.
Бацькі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу, пасля чаго дзіця шпіталізавалі.