БЕЛ Ł РУС

«Спалохаўся і праехаў 57 км на ровары». 10-гадовы Мікіта, што прапаў на дачы, знайшоўся ў Мінску

10.07.2017 / 13:31

Зніклы 9 ліпеня ў Дзяржынскім раёне 10-гадовы хлопчык знайшоўся на наступны дзень у Мінску. Ён выпадкова падрапаў тэлефон сябра і, баючыся пакарання, выкаціў ровар і з'ехаў з дачы ў Мінск. Выпадковыя мінакі паказвалі яму верную дарогу, але нікога не збянтэжыла, што школьнік едзе адзін па трасе.

— На шчасце, сёння раніцай у 11:00 мы знайшлі хлопчыка. Напярэдадні нам патэлефанавалі бацькі Мікіты і папрасілі падключыцца да пошуку. Было прынята рашэнне адразу пад'ехаць да дома дзіцяці ў Мінску, дзе ён жыве з бацькамі, там яго і знайшлі з роварам. Убачыў нас і расплакаўся — распавядае TUT.BY Сяргей Коўган, камандзір пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

Удзень 9 ліпеня Мікіта адпачываў на лецішчы разам з бацькамі ў Дзяржынскім раёне. Паміж хлопчыкам і яго сябрам здарыўся невялікі канфлікт: дзеці забаўляліся, Мікіта выпадкова зачапіў чужы мабільны тэлефон. Калі бабуля сябра сказала, што паскардзіцца на яго бацькам, хлопчык спалохаўся, сеў на ровар і паехаў у Мінск. Мікіту шукала міліцыя, салдаты, родныя і блізкія, пошукава-выратавальны атрад «Анёл».

— Ён праехаў 57 кіламетраў, думаў, можа, бацькі вернуцца ў горад, але яны ўсю ноч шукалі сына на дачы. Мікіта пераначаваў у пад'ездзе, нічога не еў і не піў, бо не было грошай. Ён жа і на ровары паехаў у Мінск толькі таму, што не мог купіць білет на электрычку, распавядае Сяргей Коўган.

Каб не згубіцца, хлопчык спыняўся некалькі разоў на дарозе, пытаўся ў мінакоў на дарогу на Мінск. Зараз Мікіта ўжо з бацькамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула