БЕЛ Ł РУС

Сотні жанчын выйшлі на марш супраць гвалту і абмежаванняў у вопратцы ў Стамбуле

30.07.2017 / 13:55

Nashaniva.com

Сотні жанчын выйшлі на марш супраць гвалту і абмежаваньняў у вопратцы ў Стамбуле. Яны заявілі, што больш не зьбіраюцца апранацца традыцыйна, маўчаць і баяцца, піша радыё «Свабода».

Па словах пратэстуючых, у Турцыі вырасла колькасьць выпадкаў гвалту над жанчынамі з-за зьнешняга выгляду. У чэрвені ў Стамбуле зьбілі дзяўчыну за тое, што яна насіла шорты падчас сьвятога для мусульман месяцу Рамадан. Да маршу за правы жанчын далучыліся ЛГБТ-актывісты і трансгендэры. Месяц таму ўлады Стамбулу не дазволілі ім правесьці гей-парад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула