БЕЛ Ł РУС

Анфімаў: Плата за паслугі ЖКГ сёлета павышацца не будзе, у 2018-м — на 5 даляраў

30.07.2017 / 21:54

Nashaniva.com

Плата за паслугі ЖКГ сёлета павышацца не будзе, паведаміў старшыня КДК Леанід Анфімаў ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ.

Па словах старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю пытанне росту камунальных было спрэчным момантам у перамовах з Міжнародным валютным фондам.

Пры гэтым Леанід Анфімаў не выключыў, што ў наступным годзе можна чакаць павышэння платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах $ 5, якія штогод дадаюцца да плацяжоў. «У прынцыпе, калі гэтыя $ 5 сёння зробім, мы па ўсіх відах, за выключэннем цеплазабеспячэння, павысім узровень акупляльнасці да 100% у 2018 годзе. У нас галоўная праблема сёння - цеплазабеспячэнне», - адзначыў старшыня КДК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула