БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Вілейскім раёне: дрэва ўпала на мікрааўтобус, загінула дзіця

3.08.2017 / 9:14

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС. Гэта здарылася ў вёсцы Кобузі Вілейскага раёна. Дрэва ўпала на мікрааўтобус, у якім знаходзіліся двое дарослых і пяцёра дзяцей. Загінула дзяўчынка 2006 года нараджэння. 

Учорашні дзень у Вілейскім, Смаргонскім і Мядзельскім раёнах адзначыўся навальніцамі з моцным ветрам, які валіў дрэвы і зрываў дахі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула