Сямейная пара загінула ў ДТЗ на трасе Мінск-Магілёў ФОТА
Ноччу з 2 на 3 жніўня на трасе М4 загінулі два чалавекі.
Па інфармацыі ДАІ, з нагоды тэхнічнай няспраўнасці на дарозе спыніўся грузавік МАЗ з прычэпам. Ён перагарадзіў трасу, прычым не быў пазначаны катафотамі.
У выніку ў прычэп уляцелі дзве легкавыя машыны — «Таёта» і «Міцубісі».
Фота - abw.by
Сямейная пара, якая ехала ў «Міцубісі» загінула. Мужчыну было 50 гадоў, жанчыне — 44.
Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу.