БЕЛ Ł РУС

У Катыні (Расія) паліцыя затрымала беларускіх журналістаў і праверыла дакументы ў наведнікаў з Беларусі

23.08.2017 / 16:26

Nashaniva.com

абноўлена

Расійская паліцыя затрымала ў Катыні побач са Смаленскам незалежных беларускіх журналістаў Любоў Лунёву і Алеся Сіліча, якія асвятлялі візіт дэлегацыі беларускіх дэмакратаў у катынскі мемарыял, паведамляе сайт БАЖ.

Журналістаў затрымалі супрацоўнікі паліцыі, якія ўвесь час суправаджалі беларускую дэлегацыю у Катыні. Спачатку паліцыянты праверылі ў карэспандэнтаў дакументы, а потым папрасілі праехаць у Смаленск у аддзяленне міліцыі.

Удзельнікі ж наведвання Катыні пакуль застаюцца на волі, хоць іх увесь дзень сёння суправаджае расійскі АМАП.

***

У 17.30 стала вядома, што журналістаў вызвалілі без складання пратаколаў. Затрыманыя правялі з паліцыяй больш за гадзіну, пасля чаго ва ўсіх удзельнікаў беларускай дэлегацыі праверылі пашпарты і адпусцілі.

Чытайце таксама:

Самы папулярны сайт Смаленска напісаў, што Севярынец рыхтуе правакацыю ў Расіі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула