БЕЛ Ł РУС

Рэжысёра Кірыла Сярэбранікава адправілі пад хатні арышт

23.08.2017 / 17:4

Nashaniva.com

Басманны суд Масквы адправіў мастацкага кіраўніка «Гогаль-цэнтра» Кірыла Сярэбранікава, які абвінавачваецца ў буйным махлярстве, пад хатні арышт, у якім ён правядзе каля двух месяцаў, паведамляе Дождь.

У той час, як суддзя зачытвала рашэнне, у залу суда даносіліся крыкі людзей з вуліцы, яны скандавалі «Ганьба!».

Падчас пасяджэння суда адвакат пералічыў імёны людзей, якія выступілі паручыцелямі Сярэбранікава — больш за 30 чалавек. Сярод іх тэлевядучы Іван Ургант, спявак Філіп Кіркораў, тэлевядучы Андрэй Малахаў, рэжысёр Аўдоцця Смірнова, актрысы Ксенія Рапапорт, Чулпан Хаматава і Лізавета Баярская і іншыя.

Сярэбранікаў сваю віну не прызнаў і даваць паказанні адмовіўся. «Абвінавачванні мне здаюцца абсурднымі і немагчымымі», — заявіў рэжысёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула