БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў не падпісаць бюджэт, калі ў ім не будуць вылучаныя грошы на сцяну на мяжы з Мексікай

23.08.2017 / 19:58

nn.by

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ізноў паабяцаў пабудаваць сцяну на мяжы з Мексікай, прыгразіўшы не падпісаць бюджэт, калі ў ім не будуць вылучаныя грошы на гэты праект. Адсутнасць бюджэту прывядзе да таго, што федэральныя ўстановы ЗША прыпыняць сваю дзейнасць, піша ВВС.

На мітынгу сваіх прыхільнікаў пад лозунгам «Зробім Амерыку зноў вялікай» ў Фініксе, штат Арызона, Трамп абвінаваціў апазіцыянераў з шэрагаў Дэмакратычнай партыі ў абструкцыянізме, а таксама абрынуўся з крытыкай на сродкі масавай інфармацыі.

Трамп таксама закрануў пытанні іміграцыі і сваіх супернікаў-дэмакратаў, якія, як ён заявіў, «ставяць пад пагрозу бяспеку Амерыкі», перашкаджаючы будаўніцтву сцяны на мяжы з Мексікай.

Ён спаслаўся на словы прадстаўнікоў міграцыйных службаў, якія працуюць у гэтым рэгіёне і лічаць жыццёва важным паставіць бар'ер на шляху нелегальных імігрантаў, і нечакана падсумаваў: «Нават калі нам давядзецца закрыць ўрадавыя ўстановы — мы пабудуем сцяну!»

У выпадку адсутнасці бюджэту федэральны ўрад ЗША прыпыняе сваю дзейнасць, за выключэннем некаторых жыццёва важных функцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула