БЕЛ Ł РУС

У працы МТС у Гродзенскай вобласці і Маладзечне адбыўся маштабны збой

2.10.2017 / 13:57

Nashaniva.com

У Гродне, Гродзенскай вобласці і ў горадзе Маладзечна магчымыя спыненні галасавых сэрвісаў і сэрвісаў перадачы дадзеных 2G/3G/LTE, паведамляе прэс-служба сотавага аператара.

Пазаштатная сітуацыя адбылася з-за абрыву валаконна-аптычнага кабеля. У дадзены момант робяцца ўсе захады па аднаўленні карэктнай працы сеткі ў максімальна кароткія тэрміны.

МТС выбачаецца за часовыя нязручнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула