БЕЛ Ł РУС

Шэрыф паведаміў пра самагубства стралка ў Лас-Вегасе. Пры ім знайшлі дзесяць адзінак зброі

2.10.2017 / 16:35

Nashaniva.com

Шэрыф паліцыі Лас-Вегаса Джозэф Ламбарда паведаміў, што Стывен Пэдак, які зладзіў стральбу па наведніках фестывалю кантры-музыкі, наклаў на сябе рукі да прыбыцця паліцыі, перадае Reuters.

Па словах Ламбарда, паліцыя знайшла ў нумары стралка дзесяць адзінак агнястрэльнай зброі.

Паводле версіі паліцыі, 1 кастрычніка 64-гадовы Стывен Пэдак адкрыў агонь па наведвальніках фестываля з акна свайго нумара ў гатэлі Mandalay Bay. У выніку загінулі прынамсі 50 чалавек, яшчэ 406 параненыя.

Паліцыя лічыць, што Пэдак не быў звязаны з экстрэмісцкімі групоўкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула