БЕЛ Ł РУС

Уезд у Польшчу праз Баброўнікі ўдзень 17 кастрычніка будзе прыпынены

16.10.2017 / 16:56

Nashaniva.com

У аўторак, 17 кастрычніка, з 10.00 да 15.00 у пункце пропуску «Баброўнікі» мытнай службай Польшчы будзе праводзіцца рамонт асфальтабетоннага пакрыцця палос руху, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

У сувязі з гэтым рух аўтатранспарту на ўезд у Польшчу будзе часова прыпынены. Перамяшчэнне легкавых аўтамабіляў будзе ўскладненае прыблізна на дзве гадзіны, грузавых — на чатыры.

У ДМК папрасілі ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху праз беларуска-польскую мяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула